04.05.2016
IVAN выступіць пад нумарам 5 у другім паўфінале конкурсу 12 мая.

IVAN правядзе сёння першую рэпетыцыю на галоўнай сцэне "Еўрабачання" з усімі эфектамі і графікай на вялікіх экранах. На гэта адведзена 20 хвілін. Рэжысёр конкурсу са здымачнай групай зробяць некалькі выпрабавальных здымак нумара, пасля чаго прадзюсарская група зможа ўнесці карэкціроўкі. На днях у прадстаўніка Беларусі запланаваная вялікая прэс-канферэнцыя.
Напярэдадні IVAN разам з бэк-вакалістамі адпрацоўваў вакальную партыю, а затым і харэаграфію. Сюжэт сцэнічнага нумара пакуль не раскрываецца. Нагадаем, беларускі ўдзельнік выступіць у другім паўфінале 12 мая.
Падзяліцца:

Вверх