Дзяржава і царква маюць намер працягваць супрацоўніцтва па захаванні духоўных каштоўнасцяў грамадства
23.02.2016
Дзяржава і царква маюць намер працягваць супрацоўніцтва па захаванні духоўных каштоўнасцяў, культурных традыцый і маральных асноў грамадства. Як пацвярджэнне таму Беларуская праваслаўная царква і Міністэрства культуры падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні. Толькі сёлета бакі маюць намер правесці больш за 60 сумесных мерапрыемстваў. Гэта музычныя і літаратурныя фестывалі, выставы і святкаванне памятных дат. У планах распрацоўка агульных праграм па аднаўленні і развіцці гістарычнай і культурнай спадчыны.
Падзяліцца:

Вверх