18.02.2016
Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае..." сёння прадоўжыцца ў Магілёве. На сцэне Палаца культуры Нацыянальны філарманічны аркестр Расіі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР прапануе праграму "Час Баха". А напярэдадні знакаміты скрыпач і дырыжор сустрэўся з таленавітай моладдзю ў Беларускай акадэміі музыкі. Па выніках зносін Уладзімір Співакоў паабяцаў падтрымку некалькім маладым музыкантам.
Падзяліцца:

Вверх