Гісторыя роду Радзівілаў з рэальнай плоскасці пераходзіць у віртуальную. Прэзідэнцкая бібліятека атрымала 126 алічбаваных выданняў, якія раней знаходзіліся ў Нясвіжскай замкавай бібліятэцы. Зараз яны даступныя ў электронным выглядзе. Акрамя таго, у бібліятэцы адкрылася віртуальная фотавыстава самога замка. Гэта рэдкія кадры, зробленыя фатографамі магнацкага роду. Ад чорна-белых гравюр да сучасных здымкаў. Зусім хутка выстава адправіцца па школах і ўніверсітэтах Беларусі.