Пачатак кітайскай вясны святкуюць у гэтыя дні ў Мінску. Традыцыйны фестываль Паднябеснай запрашае на культурны базар і фотавыставы. На свята прыбыў Хэнаньскі творчы калектыў. Артысты сыграюць на нацыянальных інструментах, пакажуць кітайскае ушу і танцавальныя перфомансы. А ўвечар у Белдзяржфілармоніі пройдзе гала-канцэрт з удзелам беларускіх і кітайскіх артыстаў.