У Віцебску поўным ходам ідзе падрыхтоўка да "Славянскага базара". Арганізатары абяцаюць на юбілейным фестывалі пабіць адразу некалькі культурных рэкордаў. Першы датычыцца колькасці ўдзельнікаў. Геаграфія конкурсу стала нашмат шырэйшай - больш за 40 краін-удзельніц. Упершыню ў Летнім амфітэатры выступяць прадстаўнікі Калумбіі і Аргенціны. А ўсяго ў рамках фестывалю пройдзе больш за сотню сустрэч і культурных акцый. Асобнае месца - творчасці Уладзіміра Мулявіна, якому сёлета споўнілася б 75. Білеты на некаторыя канцэрты ўжо распрадалі.