Унікальны праект "Музей ёлачных цацак" праходзіць гэтымі днямі ў Мінску. Наведвальнікі могуць даведацца пра сакрэты вытворчасці шкляных шароў і ўбачыць, чым упрыгожваюць навагодняе дрэва на ўсіх кантынентах. Тут жа можна знайсці і знаёмыя многім савецкія цацкі.
Асаблівы гонар калекцыянера - эксклюзіўныя размаляваныя шары з рэпрадукцыямі карцін вядомых мастакоў. Некаторыя ёлачныя цацкі не маюць аналагаў ні ў адным еўрапейскім музеі.