07.07.2016
Памятныя мерапрыемствы праходзяць на радзіме беларускага класіка і ў дзяржаўным літаратурным музеі ў Мінску.
У Беларусі сёння ўспамінаюць класіка Янку Купалу. Паэт і перакладчык, драматург, публіцыст Іван Дамінікавіч Луцэвіч нарадзіўся 134 гады таму ў невялікай вёсачцы Вязынка Маладзечанскага раёна. Чалавек-сімвал айчыннай культуры, усяму літаратурнаму свету вядомы як Янка Купала. Штогод яго дзень нараджэння шырока адзначаюць у нашай краіне. Памятныя мерапрыемствы па традыцыі праходзяць у мемарыяльным запаведніку на радзіме паэта, у Вязынцы і ў дзяржаўным літаратурным музеі ў Мінску.
Падзяліцца:

Вверх