14.07.2016
XXV фестываль мастацтваў "Славянскі базар" адкрыецца сёння ў Віцебску. На ім выступіць рэкордная колькасць удзельнікаў - 5,5 тысячы. Яны прадстаўляюць 44 краіны.
Віцебск сустракае гасцей святочнай атмасферай - на вуліцах разгарнуліся кірмашы, працуюць выставы. А на сцэне Летняга амфітэатра ўжо праходзяць канцэрты.
Сёння будзе раскрыта адна з галоўных інтрыг сёлетняга форума - назавуць імя ўладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і паразумення". Таксама адбудзецца маляўнічае шэсце ўдзельнікаў форуму і цырымонія ўзняцця флага фестывалю.
Важным гэты дзень стане і для ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні: жараб"ёўка вызначыць парадак іх выступленняў.
Падзяліцца:

Вверх