Дзень беларускага пісьменства ў наступным годзе прыме Полацк. У старажытнай сталіцы свята праходзіла ўжо не адзін раз. У будучым годзе будзе адзначацца 500 гадоў беларускага кнігадрукавання, а менавіта ў Полацку нарадзіўся Францыск Скарына - растлумачыла такі выбар віцэ-прэм"ер Наталля Качанава.
Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку. Сталіцамі Дня пісьменства становяцца гістарычныя і культурныя цэнтры, з якімі звязанае жыццё вядомых дзеячаў краіны. Сёлета свята пройдзе ў Рагачове.