29.08.2016
Раніцай і ўвечар на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ідуць рэпетыцыі доўгачаканай прэм"еры - оперы Моцарта "Вяселле Фігаро"! Гэтым творам аўстрыйскага кампазітара тэатр пачынае свой 84-ы сезон. У якасці рэжысёра-пастаноўшчыка ў Вялікі тэатр Беларусі запрошаны галоўны рэжысёр Маскоўскага Камернага музычнага тэатра імя Пакроўскага Міхаіл Кісляроў. Гэта яго першая праца ў беларускай оперы.
Падзяліцца:

Вверх