Вялікі тэатр Беларусі рыхтуе прэм"еру. На галоўнай музычнай сцэне краіны 11 і 12 чэрвеня пакажуць балет "Каханне і Смерць". Музыку да яго напісаў былы Міністр культуры Азербайджана, а цяпер Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Расіі, спявак, кампазітар, акцёр, прафесар і палітычны дзеяч Палад Бюльбюль-аглы. Літаратурнай асновай твора паслужыла "Кніга майго дзеда Коркута" - створаны больш за 1300 гадоў таму выдатны помнік сярэднявечнага гераічнага эпасу. Усходняй легендай - балетам "Каханне і Смерць" тэатр адкрые трэці штогадовы фестываль "Балетнае лета ў Вялікім".