15.03.2016
У рамках Дзён культуры нашай краіны ў Парыжы праходзяць Беларускія тэатральныя сезоны. У адным з найстарэйшых тэатраў французскай сталіцы гледачы ўбачылі лірычную камедыю "Лёгкага жыцця ніхто не абяцаў" у выкананні артыстаў Тэатра-студыі кінаакцёра. На спектаклі прысутнічаў і аўтар п"есы - французскі драматург Жан-Клод Іслер. Сярод гледачоў таксама кіраўнікі дыпмісій, прадстаўнікі беларускай дыяспары і французскіх дзяржустаноў. Для гасцей падрыхтавалі выставу беларускага тэатральнага плаката.
Прадоўжыць Беларускія тэатральныя сезоны ў Францыі камедыя "Арт" у пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Акрамя гэтага, гледачы ўбачаць монаоперу пра жыццё Адама Міцкевіча.
Падзяліцца:

Вверх