01.06.2016
Беларускія сезоны адкрыліся ў Маскве. У невялікім панадворку культурнага цэнтра пасольства Беларусі прайшлі майстар-класы. Можна было прадэгуставаць стравы нацыянальнай беларускай кухні, а таксама станцаваць пад палымяныя рытмы ансамбля народнай музыкі "Бяседа". "Беларускія сезоны" ў Маскве прадоўжацца спектаклем "Адвечная песня" Тэатра беларускай драматургіі. Маскоўскі глядач убачыць таксама спектакль "Пясняр" Драматычнага тэатра імя Горкага, прысвечаны творчасці Уладзіміра Мулявіна. Завершацца "Беларускія сезоны" 22 чэрвеня.
Падзяліцца:

Вверх