Беларускія цымбалісты зноў пакарылі французскую публіку. Калектыў "Ведрыца" выступіў на гэты раз у Бургундыі. На канцэрце прысутнічаў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. Упершыню за доўгі час музыка гучала пад скляпеннямі старажытнага сабора Святога Пятра. Музыканты выканалі творы беларускіх аўтараў, а таксама расійскіх і італьянскіх кампазітараў. У калектыву запланавана яшчэ 12 канцэртаў у гэтым рэгіёне.