09.03.2016
Мінчанка Анастасія Жабко прадставіць Беларусь на дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2016". Сёння ў Моладзевым тэатры эстрады адбылося фінальнае праслухоўванне юных выканаўцаў, якія прэтэндавалі на пуцёўку на "Славянскі базар". За права стаць прадстаўніком нашай краіны на песенным конкурсе змагаліся 11 юных здольнасцяў. Рашэнне журы ў выбары фіналіста было аднадушным.XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе ў ліпені. Асноўныя фестывальныя падзеі - конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, а таксама дзіцячы песенны конкурс.
Падзяліцца:

Вверх