Гран-пры XXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016" атрымаў беларус Аляксей Грос. Узнагароджанне пераможцаў прайшло падчас канцэрта ўрачыстага закрыцця юбілейнага "Славянскага базара ў Віцебску". Нягледзячы на гэта, яшчэ два дні ў Віцебску будуць праходзіць фестывальныя мерапрыемствы. Так, сёння ў Летнім амфітэатры адбудзецца канцэрт Аляксандра Разенбаума. А заўтра на галоўнай сцэне "Славянскага базара" выступіць Дзіяна Арбеніна і група "Начныя снайперы".