Прэзідэнт Беларусі падпісаў Кодэкс аб культуры. Аналагаў дакументу няма на постсавецкай прасторы. Кодэкс выпрацаваны на аснове 250 заканадаўчых актаў па ўсіх кірунках культуры: ад археалагічнай спадчыны і народнай творчасці да правядзення масавых мерапрыемстваў і ўжывання сучасных тэхналогій. Таксама дакумент рэгулюе ўзаемаадносіны як унутры галіны, так і з грамадскімі інстытутамі. Кодэкс увойдзе ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.