Калектыў са шматвяковай гісторыяй на сцэне Палаца Рэспублікі. З канцэртам выступіла акадэмічная капэла Пецярбурга, якая бярэ пачатак з XV стагоддзя. Раней у хоры спявалі толькі мужчыны, зараз гэта змяшаны хор, сімфанічны аркестр і дзясяткі салістаў. На сталічнай пляцоўцы выканалі творы рускіх кампазітараў. Шостая сімфонія Чайкоўскага і араторыя "Іван Грозны" Пракоф"ева - візітныя карткі капэлы.Дабрачынны канцэрт прайшоў у рамках акцыі да Дня Расіі. Тэатральныя, танцавальныя і музычныя калектывы краіны далі выступленні ў шасці сталіцах свету з розніцай на адну гадзіну.