Адна з галоўных фэшн-падзей года - паказ фіналістаў Міжнароднага фестывалю-конкурсу "Млын моды - 2016" - прайшла ў Мінску. 88 калекцый і каля сотні дызайнераў, сярод якіх мэтры сусветных подыумаў, педагогі і журналісты. Модны фестываль стаў юбілейным - у Беларусі ён праходзіць ужо 25-ы раз. У журы - персоны сусветнага дызайну з Расіі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы і Польшчы. Праводзяць конкурс у 8 намінацыях. Галоўны прыз сёлета - падарожжа і навучанне ў сваіх фэшн-куміраў. Усе вынікі юбілейнай "Млына моды" будуць вядомыя ўжо сёння.