У Беларусі рыхтуецца праект указу аб аб"яўленні 2016 года Годам культуры. З такой ініцыятывай выступілі прадстаўнікі творчых саюзаў і Міністэрства культуры Беларусі. Надыходзячы год у сферы культуры - год знакавых юбілеяў. Гэта юбілеі Максіма Багдановіча, Уладзіміра Мулявіна, Івана Шамякіна і Кандрата Крапівы. Гэта юбілейны год для фэсту мастацтваў "Славянскі базар", якому споўніцца 25 гадоў. У новым годзе будзе актуальная тэма папулярызацыі беларускага мастацтва, адкрыюцца аб"екты культуры пасля рэстаўрацыі, будуць усталяваныя новыя помнікі архітэктуры. Мерапрыемствы закрануць таксама культуру парадку на зямлі і ў чалавечых адносінах.