За Гран-пры XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» пазмагаюцца Аўтары 157 карцін з 41 краіны.
Усяго на ўдзел у конкурсе было пададзена 3 655 заявак са 120 краін. Найбольшая колькасць-з Ірана (больш за 600), а таксама Індыі (больш за 200) і Расіі (больш за 200).
Культурная падзея адбудзецца з 31 кастрычніка па 7 лістапада. Урачыстае адкрыццё пройдзе ў Палацы Рэспублікі, а закрыццё — у кінатэатры «Масква».