У рамках рэалізацыі дзяржпраграмы «Культурная прастора» на 2026-2030 гады c 22 па 27 верасня ў Беларусі пройдзе V Фестываль мастацтваў беларусаў свету.
Арганізатары: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты.
У фестывалі прымуць удзел 250 беларусаў з 13 краін свету.
Мэта культурна-патрыятычнага форуму суайчыннікаў — падтрымка і папулярызацыя нацыянальнай культуры сярод сусветнай супольнасці беларусаў, умацаванне сувязяў дыяспар з гістарычнай радзімай.