Я сэрцам бачу | Станіслаў Багдзевіч

Наш наступны фатограф – Станіслаў Багдзевіч. Менавіта яго работы дазваляюць нам прайсціся па гарадах, наведаць музеі і атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды – ўсё гэта нават не выходзячы на вуліцу. Напрыклад, вы можаце адправіцца ў Батанічны сад, які знаходзіцца каля Акадэміі навук, альбо адправіцца паглядзець на раскопкі ў археалагічны музей, які знаходзіцца ў Бярэсці. Станіслаў – аўтар панарамных фатаграфій і 3D тураў. Каб выправіцца ў падарожжа, неабходна мець толькі інтэрнэт, а вось каб стварыць віртуальны тур, патрэбна больш сур’ёзная праца.

Усё пачынаецца з лічбавання прасторы. Для гэтага патрэбны: штатыў, панарамная галава і камера з шырокавугольным аб’ектывам. Потым праводзіцца збор лічбавага матэрыялу, а пасля лічбавання – ўсе этапы працы з фатаграфіяй і ўрэшце пераход да стварэння эквідэстантных праекцый, якія потым накладваюцца на праграмны код і запускаюцца ў прастору інтэрнэта. Усё гэта гучыць складана, аднак выглядае вельмі прыгожа!

Станіслаў – аўтар праекта atmAsfera,by, дзе ствараюцца рознага кшталту 3 D туры: «Гэты праект дазваляе мне падарожнічаць. Знаёміцца з тымі мясцінамі, у якія не кожны можа папасці ці нават увогуле не хоча пападаць. А дзякуючы маёй візуалізацыі любы чалавек, седзячы за камп’ютарам, можа пазнаёміцца з прасторай і адправіцца на яе вывучэнне».
Запрашаем вас прайсціся па галерэі Станіслава Багдзевіча.




atmasfera.by/
www.facebook.com/atmasfera.by
www.instagram.com/atmasfera.by/

Падзяліцца:
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments