У Белтэлерадыёкампаніі праходзіць семінар Беларускай гандлёва-прамысловай палаты " СМІ як інструмент прасоўвання нацыянальнага экспарту»
21.10.2025
У Белтэлерадыёкампаніі прайшоў семінар Беларускай гандлёва-прамысловай палаты  "СМІ як інструмент прасоўвання нацыянальнага экспарту"

Мерапрыемства аб'яднала больш за 100 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, якія займаюцца пытаннямі прасоўвання прадукцыі на рынкі замежных краін. 

Удзельнікаў віталі старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Іван Эйсмант, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, начальнік упраўлення электронных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Ганчарова. 

Падчас экскурсіі па Белтэлерадыёкампаніі госці змаглі азнаёміцца з гісторыяй тэлебачання нашай краіны, а таксама даведацца сакрэты працы тэлеканала «Першы інфармацыйны». У рамках семінара больш за 10 айчынных і замежных спікераў з медыясферы раскажуць пра ролю сродкаў масавай інфармацыі ў прасоўванні Айчыннай экспартнай прадукцыі.

Тэлеканал "Беларусь 24" выступае інфармацыйным партнёрам мерапрыемства.
Падзяліцца:
Вверх