Цэнтральнай падзеяй свята "Купалле" стаў канцэрт " Александрыя-каханне з першага погляду»
17.07.2026
Цэнтральнай падзеяй свята "Купалле" стаў канцэрт "Александрыя-каханне з першага погляду"

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыбыў на Рэспубліканскае свята, каб далучыцца да маштабнай урачыстасці і наведаць канцэрт.

У сваім выступленні Кіраўнік дзяржавы адзначыў: " Купалле " — гэта дыялог скрозь глыбіню стагоддзяў. Гутарка з тымі, хто захаваў і перадаў наступным пакаленням усё самае каштоўнае: любоў да роднай зямлі, імкненне да міру і працавітасць».

Мерапрыемства прайшло ў фармаце народнага шоу з элементамі мюзікла і інтэрактыву, у якім прагучалі ўсенародна любімыя песні пра жанчын і каханне.

Канцэрт завяршыўся святочным феерверкам і запальваннем купальскага вогнішча.
Падзяліцца:
Вверх