Умовы бязвізавага ўезду застаюцца ранейшымі. Грамадзяне гэтых краін могуць перасякаць дзяржаўную мяжу Беларусі праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску, выкарыстоўваючы сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу. Тэрмін знаходжання ў Беларусі складае не больш за 30 сутак з дня ўезду, а для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, - не больш за 90 сутак.
Правам бязвізавага ўезду можна карыстацца неабмежаваную колькасць разоў, пры гэтым агульная колькасць дзён знаходжання па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Захоўваецца таксама бязвізавы парадак уезду праз аэрапорты Беларусі.
Замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў бязвізавым парадку, могуць рухацца транзітам праз краіну, уключаючы паветраныя пункты пропуску, у трэція дзяржавы, за выключэннем Расійскай Федэрацыі.
Дадзены парадак не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўнаваных да іх пашпартоў. Уладальнікі біяметрычных дыпламатычных пашпартоў дзяржаў-членаў ЕС могуць уязджаць, выязджаць і рухацца транзітам праз Беларусь без віз у адпаведнасці з пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС аб спрашчэнні выдачы віз.
Беларусь застаецца адкрытай для гасцей з замежжа і гатова прымаць турыстаў, дзелавых партнёраў. Краінай ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для камфортнага і бяспечнага знаходжання, дэманструецца гасціннасць і добразычлівасць, якія з'яўляюцца неад'емнай рысай беларускага грамадства.
З 1 студзеня гэтага года ў Беларусь прыбылі больш за 210 тыс. замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу