Музеі Беларусі

Вопытны турыст, знаходзячыся ў падарожжы, наведае не толькі галоўныя славутасці, але і абавязкова адправіцца ў мясцовыя музеі. Наведваючы любую краіну, менавіта дзякуючы музеям можна атрымаць вычарпальную інфармацыю пра яе культурную спадчыну, мастацкія шэдэўры і галоўныя славутасці.

Мирский замок, музеи Беларусь
Якія цікавыя музеі можна наведаць падчас паездкі ў Беларусь? Дзе можна даведацца ўсё і адразу, убачыць унікальныя артэфакты і рэдкія экспанаты? У розных кутках нашай краіны дзейнічаюць тэматычныя музеі, прысвечаныя падзеям гісторыі і выдатным асобам, культуры, этнаграфіі і кулінарным традыцыям, дзівоснай беларускай прыродзе… Практычна ў кожным беларускім горадзе працуе краязнаўчы музей, дзе можна даведацца пра культуру і традыцыі мясцовага насельніцтва ад старажытнасці да нашых дзён.

5.jpg

Усяго ў нашай краіне дзейнічае каля 160 музеяў, сярод якіх старажытныя палацава-паркавыя ансамблі і сярэднявечныя замкі, дамы вядомых асобаў, сховішчы багатых калекцый, а таксама ўтульныя тэматычныя міні-музеі… Падлічана, што толькі ў 2016 годзе музеі Беларусі наведалі больш за 6,5 мільёнаў чалавек.

7.jpg
Канешне, найбуйнейшыя дзяржаўныя музеі Беларусі знаходзяцца ў сталіцы: многія размешчаныя ў цэнтальных кварталах Мінска і карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод турыстаў. Пад скляпеннямі архітэктурных помнікаў і ў самых сучасных сценах знаходзяцца сотні тысяч экспанатаў.
Эфект навізны, абнаўленне кампазіцый і сучасныя падыходы да іх афармлення – сёння гэтым могуць пахваліцца супрацоўнікі музеяў у розных кутках Беларусі.

6.jpg

Тэлеканал “Беларусь 24” запрашае вас на тэлеэкскурсію. Дзякуючы праграме “Музеі Беларусі” вы, не выходзячы з дому, зможаце наведаць галоўныя музейныя залы нашай краіны, найлепшыя гіды раскажуць пра самыя цікавыя экспанаты, спецыяльна для нашых тэлегледачоў адчыняць дзверы музейныя фонды і сховішчы. А тыя, хто плануе наведаць Беларусь, змогуць выбраць самыя цікавыя і незвычайныя музеі. Праграмы выходзяць у эфіры тэлеканала па суботах. Таксама вы можаце знайсці архіў перадач на нашым сайце. Адкрывайце Беларусь разам з намі!

Падзяліцца:
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments