Кульмінацыя Дзён культуры Таджыкістана ў Беларусі
Урачысты гала-канцэрт аб'яднаў на сцэне Палаца Рэспублікі артыстаў і творчыя калектывы сяброўскай краіны ў суправаджэнні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра выканаўчага апарата прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан.
Дні культуры Таджыкістана ў Беларусі прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі
У рамках маштабнай падзеі глядач змог азнаёміцца з лепшымі ўзорамі кінематаграфічнага, выяўленчага і музычнага мастацтва.
Творчую дэлегацыю Рэспублікі Таджыкістан узначаліў міністр культуры Матлубахон Саторыен.