Іван Літвіновіч у другі раз выйграў агульны залік Кубка свету па скачках на батуце
У сезоне Кубка свету 2025 года адбыліся шэсць этапаў, у залік ішлі чатыры лепшыя вынікі.
Літвіновіч заваяваў залатыя медалі на этапах у Баку, італьянскай Рыччоне і партугальскай Каімбры. За тры перамогі Іван набраў 180 ачкоў і заняў першае месца ў агульнай табліцы, на 31 бал апярэдзіўшы расіяніна Максіма Дзідзенка і на 37 - японца Юсеі Мацумота. Генеральную класіфікацыю двухразовы алімпійскі чэмпіён таксама выйграў летась.
У жанчын лепшай з беларусак стала Кацярына Яршова, якая размясцілася на сёмым радку.
Далей скакуноў на батуце чакае галоўны старт сезона-Чэмпіянат свету 2025 года, які з 5 па 10 лістапада пройдзе ў іспанскай Памплоне.
@mst_gov_by