Ілья Шымановіч узяў золата на другім этапе Кубка свету па плаванні
21.10.2025
Ілья Шымановіч узяў золата на другім этапе Кубка свету па плаванні

У першы спаборніцкі дзень у амерыканскім Вестмонце Шымановіч выступіў на стометроўцы брасам. На папярэдняй стадыі Шымановіч паказаў пяты час сярод 42 удзельнікаў, а ў фінале фінішаваў першым з вынікам 56,41 сек. Другое месца заняў галандзец Каспар Корба (56.43), тройку замкнуў японец Сін Охасі (56.79).

Нагадаем, на першым этапе ў амерыканскім Кармелі лідар нацыянальнай каманды заваяваў адно срэбра і адну бронзу.

@mst_gov_by
Падзяліцца:
Вверх