Чарговы гістарычны сезон "Дынама-Мінск": 5-е месца ў КХЛ
14.05.2026
Чарговы гістарычны сезон "Дынама-Мінск": 5-е месца ў КХЛ 

Мінскае "Дынама" афіцыйна завяршыла сезон 2025/26 на рэкорднай другой пазіцыі ў рэгулярцы. Упершыню ў сваёй гісторыі клуб заняў 5-е месца ў выніковым заліку чэмпіянату КХЛ.

Рэгулярны чэмпіянат: сенсацыйнае 2-е месца ў Заходняй канферэнцыі-такога не было ніколі. Нашы хлопцы абышлі грандаў і падарылі заўзятарам сапраўднае свята.

Плэй-оф: упэўнены выступ у чвэрцьфінале Кубка Гагарына дазволіў замацавацца на пятым радку сярод усіх клубаў лігі. Гэта найлепшы вынік за ўвесь час выступу клуба ў КХЛ. Мы бачылі характар, барацьбу і волю да перамогі ў кожным матчы.
Падзяліцца:
Вверх