Беларуская гандлёва-прамысловая палата ўпершыню правяла конкурс «Лепшая выпускная работа»
15.10.2025
Беларуская гандлёва-прамысловая палата ўпершыню правяла конкурс «Лепшая выпускная работа» 

Удзел прынялі прадстаўнікі 14 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. У фінал прайшлі 50 лепшых работ. 

Прызёраў вызначылі ў галіне прававога забеспячэння знешнеэканамічнай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці, маркетынгу, эканомікі і журналістыкі. 

На заключным этапе былі сфармаваныя чатыры экспертныя камісіі, якія ўключаюць у сябе 18 экспертаў у галіне знешнеэканамічнай дзейнасці, якія ажыццявілі ацэнку прадстаўленых работ і падвядзенне вынікаў. 

Сёння ў БелГПП адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.
Падзяліцца:
Вверх