Арына Сабаленка абараніла тытул пераможцы турніру катэгорыі WTA - 1000 у Маямі
01.04.2026
Арына Сабаленка абараніла тытул пераможцы турніру катэгорыі WTA - 1000 у Маямі

У фінале беларуска нанесла паражэнне Коры Гаўф з ЗША - 6:2, 4:6, 6:3.

На старце матчу Арына зрабіла брэйк на падачы амерыканкі і не ўпусціла сваёй перавагі ў першай партыі. Значна складаней склаўся другі сэт. Вынік матчу вызначыўся ў трэцяй партыі. Сабаленка дадала ў падачы і скарысталася памылкамі суперніцы.

На шляху да фіналу беларуска абгуляла амерыканак Эн Лі – 7:6, 6:4, Кэці Макнэл – 6:4, 6:2, Хэйлі Баптыст – 6:4, 6:4, кітайскую тэнісістку Цыньвень Чжэн – 6:3, 6:4, а ў паўфінальным матчы – другую ракетку свету з Казахстана Алену Рыбакіну - 6:4, 6:3.

Пераможца турніру ў Маямі зарабіла больш за $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму Арына Сабаленка абыграла ў вырашальным паядынку Miami Open Джэсіку Пегулу-7:5, 6: 2. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка тройчы выйгравала гэты турнір (2009, 2011, 2016).

@olympicteamby
Падзяліцца:
Вверх