Адбылася рабочая сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Руслана Чарнецкага з Міністрам культуры Рэспублікі Узбекістан Азадбекам Назарбекавым
06.11.2025
На перамовах бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры. 

Руслан Чарнецкі падкрэсліў важнасць паглыблення ўзаемадзеяння ў галіне кінематографа, а таксама развіцця абменных гастроляў паміж тэатрамі Беларусі і Узбекістана.

У сваю чаргу Азадбек Назарбекаў прапанаваў актывізаваць супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы. У прыватнасці, размова ішла аб пашырэнні партнёрства паміж профільнымі ўстановамі культуры дзвюх краін у падрыхтоўцы педагагічных кадраў па харэаграфіі. Таксама міністр культуры Рэспублікі Узбекістан прапанаваў развіваць партнёрства дзвюх краін па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій у культурнай сферы. 

Руслан Чарнецкі выказаў шчырую падзяку Азадбеку Назарбекаву за цёплы прыём беларускай дэлегацыі ў рамках правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.

У рамках сустрэчы кіраўнікоў профільных ведамстваў таксама адбылася цырымонія падпісання шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры Беларусі і Узбекістана
Падзяліцца:
Вверх