Запiскi на палях (6+)

Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Паўлюк Багрым, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Адам Міцкевіч, Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Янка Брыль, Алесь Адамовіч, Аркадзь Куляшоў, Уладзімір Караткевіч – са старонак падручнікаў глядзяць на сучаснікаў, здаецца, не людзі, а ідалы. Але бронзавыя класікі беларускай літаратуры, якія ўласнымі рукамі і словамі ў вяках будавалі айчынную культуру, былі проста людзьмі. Цыкл дакументальных фільмаў расказвае пра тое, што засталося "за кадрам" урокаў літаратуры.