Хата на хату (12+)
"Хата на хату" – фальклорнае шоу, у адборачным туры якога вядучыя адправяцца ў падарожжа па Беларусі ў пошуках дзесяці яркіх, дружных, музыкальных і таленавітых сем'яў. Кожная з іх пакажа сваю гасціннасць і ветлівасць, пазнаёміць з традыцыямі і гісторыяй рэгіёна, з сямейнымі звычаямі, а галоўнае – праспявае песні сваёй сям’і! Затым сем’і, якіх абярэ прафесійнае журы, сыйдуцца ў мызычных батлах і спеўных конкурсах! Сапраўды пойдзе хата на хату! Па выніках гэтых спаборніцтваў чатыры сям'і будуць запрошаны ў сталіцу, дзе адбудзецца падрыхтоўка да вялікага фінальнага канцэрта з зоркамі беларускай эстрады і фальклору.
-
Хата на хату05.02.2018 11:22Добры настрой абяспечаны. Сям'я Саходні і сям'я Клімовіч з вёскi Новiны. Хто каго пераспявае i ператанчыць? Глядзiце "Хата на хату".
-
Хата на хату02.02.2018 11:46Добры настрой абяспечаны. Майстар - клас Алега Ялiсеенка. Сям'я Сахонь з Лiды. Глядзiце "Хата на хату".
-
Хата на хату01.02.2018 15:51Мiнская вобласць або Магiлеуская? Сям'я Еўдакімовіч і сям'я Ціханоўскіх. Хто каго пераспявае i ператанчыць? Глядзiце "Хата на хату".
-
Хата на хату31.01.2018 16:23Сям'я Нікіціч і сям'я Мядзвежка. Хто каго зможа перамагчы ў таленце? Мінская і Брэсцкая вобласць. Глядзiце "Хата на хату".
-
Хата на хату29.01.2018 11:32Госць перадачы Анатоль Ярмоленка. Сям'я Бачынскіх і сям'я Клімовіч з вёскi Новiны. Хто каго пераспявае i ператанчыць? Глядзiце "Хата на хату".