ВНУ пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў
08.07.2016
Беларускія ВНУ пачынаюць прыём дакументаў У абавязковым спісе: пашпарт, атэстат, сертыфікаты ЦТ, меддаведка і заява. Тыя, хто з паважлівай прычыны не можа прыйсці сам, могуць даручыць гэта давераным асобам. Падаць дакументы на бюджэтную форму навучання можна да 14 ліпеня, на платнае навучанне - да 1 жніўня. І толькі для завочнага і вячэрняга аддзялення сельгаспрофілю ўстаноўлены тэрмін з 15 ліпеня па 5 снежня. А для абітурыентаў сілавых і творчых ВНУ наперадзе яшчэ ўнутраныя ўступныя экзамены - яны пачнуцца праз тыдзень. 24 ліпеня стане вядома, хто прайшоў на бюджэтную форму навучання. Залічэнне на платную завершыцца 4 жніўня.
Падобныя навіны
-
Беларусь б'е рэкорды нараджальнасці
-
Адкрыўся рух па завершанай другой Мінскай кальцавой аўтадарозе
-
Лепшыя навучэнцы з усёй Беларусі збіраюцца на галоўную ёлку краіны
-
У Беларусі назвалі найлепшую аграсядзібу
-
У пункце пропуску "Брузгі" адкрыўся першы ў Беларусі транспартна-лагістычны цэнтр, які прымыкае да пагранперахода
-
Вынікі года ў сферы беларускага аграэкатурызму падводзяць у Мінску
-
У Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў
-
Беларускія сіноптыкі з-за туману аб`явілі аранжавы ўзровень небяспекі
-
Стыпендыі Прэзідэнта ў 2017 годзе атрымаюць 94 навукоўцаў