Замест бальнічных палат адпачынак па-вясковаму

09.08.2016
Лагер "Бусел" для дзяцей з асаблівасцямі развіцця расчыніў на дзень дзверы для экскурсій. Замест бальнічных палат гасцям тут прапануюць адпачынак па-вясковаму з гульнямі і забавамі на свежым паветры. Дапамагаюць хлопчыкам і дзяўчынкам валанцёры, у тым ліку і тыя, што прыехалі з Уэльса. За пяць змен у лагеры ўдаецца ахапіць клопатам і падтрымкай больш як 70 чалавек.
Падзяліцца: