У Мінску пачаў працу Пяты Усебеларускі народны сход
22.06.2016
2500 дэлегатаў вызначаць галоўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку.
Прыярытэты пятай пяцігодкі - інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.
Аляксандр Лукашэнка: Галоўнае для нашай дзяржавы - міралюбная і шматвектарная палітыка.
Падчас правядзення Пятага Усебеларускага народнага сходу будзе працаваць гарачая тэлефонная лінія.
У Палацы Рэспублікі пачаў працу Пяты Усебеларускі народны сход. З дакладам перад дэлегатамі выступіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. У сёлетнім форуме прымаюць удзел 2,5 тысячы дэлегатаў з усіх куткоў Беларусі, прадстаўнікі ўлады, замежныя госці з 55 дзяржаў. На працягу двух дзён ім трэба даць ацэнку пройдзенага краінай шляху і азначыць асноўныя кірункі развіцця дзяржавы на найбліжэйшыя 5 гадоў. Аснова закладзеная ў праекце новай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Галоўная мэта - павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця. Дзяржава прапаноўвае зрабіць стаўку на 5 асноўных кірункаў: інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыю, моладзевую палітыку. Гэтыя і іншыя пытанні і стануць галоўнымі тэмамі дыскусій на Усебеларускім сходзе. Прыняць удзел у абмеркаванні зможа кожны беларус. Сёння і заўтра адкрытыя гарачыя тэлефонныя лініі. Нагадаем, Першы Усебеларускі народны сход адбыўся ў 1996 годзе па ініцыятыве Прэзідэнта. Тады быў узяты курс на нарошчванне экспарту, будаўніцтва жылля і развіццё сельскай гаспадаркі. Праграмнае развіццё эканомікі з акцэнтам на розных галінах стала асноўнай задачай пасля правядзення наступных народных форумаў. У 2010 годзе народны сход зацвердзіў рашэнне захаваць нацыянальную мадэль сацыяльна арыентаванай эканомікі.

Падобныя навіны
-
Беларусь б'е рэкорды нараджальнасці
-
Адкрыўся рух па завершанай другой Мінскай кальцавой аўтадарозе
-
Лепшыя навучэнцы з усёй Беларусі збіраюцца на галоўную ёлку краіны
-
У Беларусі назвалі найлепшую аграсядзібу
-
У пункце пропуску "Брузгі" адкрыўся першы ў Беларусі транспартна-лагістычны цэнтр, які прымыкае да пагранперахода
-
Вынікі года ў сферы беларускага аграэкатурызму падводзяць у Мінску
-
У Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў
-
Беларускія сіноптыкі з-за туману аб`явілі аранжавы ўзровень небяспекі
-
Стыпендыі Прэзідэнта ў 2017 годзе атрымаюць 94 навукоўцаў