У Гомелі ажылі самыя вядомыя гарадскія скульптуры
27.09.2016
У Гомелі ажылі самыя вядомыя гарадскія скульптуры. У новыя для сябе ролі ўжываюцца акцёры народнай студыі-тэатра "Класік". Рабочы і сялянка, княгіня Паскевіч, прыбіральшчыца, студэнтка - у іх арсенале ўжо 12 жывых манументаў. На тое, каб зрабіць аднаго акцёра бронзавым, патрэбна каля трох гадзін. Прахожыя пасля першага шоку імкнуцца зрабіць селфі з жывымі скульптурамі. Зараз у тэатры працуюць над новымі вобразамі, якія ажывуць ужо ў гіпсе.
Падобныя навіны
-
Беларусь б'е рэкорды нараджальнасці
-
Адкрыўся рух па завершанай другой Мінскай кальцавой аўтадарозе
-
Лепшыя навучэнцы з усёй Беларусі збіраюцца на галоўную ёлку краіны
-
У Беларусі назвалі найлепшую аграсядзібу
-
У пункце пропуску "Брузгі" адкрыўся першы ў Беларусі транспартна-лагістычны цэнтр, які прымыкае да пагранперахода
-
Вынікі года ў сферы беларускага аграэкатурызму падводзяць у Мінску
-
У Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў
-
Беларускія сіноптыкі з-за туману аб`явілі аранжавы ўзровень небяспекі
-
Стыпендыі Прэзідэнта ў 2017 годзе атрымаюць 94 навукоўцаў