У Беларусі святкуюць Дзень маці
14.10.2015
Дзень маці адзначаюць сёння ў Беларусі. Гэтая дата прымеркаваная да праваслаўнага свята Пакровы.
Па значнасці і адказнасці матчына місія не ведае сабе роўных. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня маці.
"Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта да маці мы звяртаемся першым чынам, менавіта яна больш, чым хто-небудзь іншы, радуецца нашым поспехам, падтрымлівае пры няўдачах, перажывае за кожны наш крок па жыццёвым шляху", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падзякаваў беларускім жанчынам, якія сталі маці і бабулямі, за бязмежнае цярпенне, укладзеныя ў нас сілы, і цяпло хатняга ачага.
У Беларусі памер адначасовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці ў некалькі разоў вышэйшы, чым ва ўсіх краінах Еўразійскага саюза. За апошнія 5 гадоў сума вырасла ў 10 разоў. Ледзь больш як 15 з паловай мільёнаў рублёў атрымліваюць беларускі, якія сталі маці ўпершыню. Калі ў сям"і ўжо другое дзіця або больш - дапамога складае амаль 22 мільёны.
На сямейны капітал сёлета прэтэндуе больш як 8 з паловай тысяч сямей - у беларускіх банках ужо адкрыта без малога 7 тысяч дэпазітаў на суму 68 мільёнаў долараў.
Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі вышэйшы, чым у многіх еўрапейскіх дзяржавах. Летась у нашай краіне нарадзілася 118 тысяч малых, і гэта самы высокі паказчык за апошнія 20 гадоў. Дарэчы, па выніках мінулага года Беларусь займае 25-ую пазіцыю ў рэйтынгу краін, спрыяльных для нараджэння дзяцей і мацярынства.

Падобныя навіны
-
Беларусь б'е рэкорды нараджальнасці
-
Адкрыўся рух па завершанай другой Мінскай кальцавой аўтадарозе
-
Лепшыя навучэнцы з усёй Беларусі збіраюцца на галоўную ёлку краіны
-
У Беларусі назвалі найлепшую аграсядзібу
-
У пункце пропуску "Брузгі" адкрыўся першы ў Беларусі транспартна-лагістычны цэнтр, які прымыкае да пагранперахода
-
Вынікі года ў сферы беларускага аграэкатурызму падводзяць у Мінску
-
У Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў
-
Беларускія сіноптыкі з-за туману аб`явілі аранжавы ўзровень небяспекі
-
Стыпендыі Прэзідэнта ў 2017 годзе атрымаюць 94 навукоўцаў