У Акадэміі кіравання прайшоў першы навукова-практычны семінар па арганізацыі і правядзенні парламенцкіх выбараў

20.07.2016
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце распрацавала камп"ютарны трэнажор да парламенцкіх выбараў. Дзелавая гульня дазваляе віртуальна вырашыць усе магчымыя сітуацыі на ўчастках галасавання. Таксама софт утрымоўвае ўсе неабходныя прававыя акты і асноўныя тэзісы сацыяльна-эканамічнай праграмы развіцця Беларусі 2016 - 2020. Першымі сёння прайшлі навучанне супрацоўнікі аблвыканкамаў, прадстаўнікі рэгіянальнай улады і ўдзельнікі акруговых камісій.
Падзяліцца: