Уборачная на фінішнай прамой

15.08.2016
Ужо сабрана больш за 6 мільёнаў тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 34,4 цэнтнера з гектара.
Уборачная кампанія ў Беларусі выходзіць на фінішную прамую. Застаецца ўбраць каля 20% плошчаў. Напярэдадні хлебаробы пераадолелі планку ў 6 мільёнаў тон збожжа. Тым часам, у краіне ўжо чатыры вобласці-мільянеры: Мінская, Брэсцкая, Гомельская і Гродзенская. Сярэдняя ўраджайнасць па Беларусі - амаль 34,5 цэнтнера з гектара.
Падзяліцца: