Прэзідэнт патрабуе палепшыць кадравую сітуацыю ў сацыяльнай сферы

11.10.2016
Сёння ж Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з віцэ-прэм"ерам Наталляй Качанавай. Прэзідэнт патрабуе палепшыць кадравую сітуацыю ў сацыяльнай сферы. Прыкладам сталі пэўныя галіны. Адна з іх спорт. Прэзідэнт звярнуў увагу, што меркаванні спартыўных чыноўнікаў і народа наконт выступлення нашай зборнай моцна разыходзяцца. Ёсць пытанні і да сферы культуры, у прыватнасці - да стварэння якасных фільмаў. Таксама неабходна ліквідаваць недапрацоўкі ў сістэме адукацыі і аховы здароўя. Прэзідэнт даручыў вывучыць сітуацыю і пры неабходнасці прыняць новыя кадравыя рашэнні.
Падзяліцца: