Да 2018 года беларусы атрымаюць вольны доступ да аблічбаваных архіўных дакументаў

02.06.2016
Да 2018 года беларусы атрымаюць вольны доступ да аблічбаваных архіўных дакументаў. Гэта дазволіць атрымліваць усе неабходныя даведкі, напрыклад, аб пенсіённым стажы або з папярэдняга месца працы. Пра гэта заявілі на 17-й канферэнцыі Міжнароднага савета архіваў. На пасяджэнні абмеркавалі ўдасканаленне архіўнай справы. Адзначым, у Беларусі ўжо існуе агульнадзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, якая аказвае электронныя паслугі. Пакуль яны разлічаныя ў асноўным на юрыдычных асоб.
Падзяліцца: