Цырымонія развітання з дзявятым прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам праходзіць сёння ў Іерусаліме

30.09.2016
У Іерусаліме сёння праводзяць у апошні шлях экс-прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса. Развітацца з вядомым палітыкам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, ураджэнцам Беларусі прыехалі шматлікія сусветныя лідары. Перэса пахаваюць на гары Герцля, там спачываюць усе кіраўнікі Ізраіля. Памінальная цырымонія, прысвечаная памяці былога прэзідэнта Ізраіля, прайшла і ў штаб-кватэры ААН. Удзел у ёй прынялі Генеральны сакратар Арганізацыі, а таксама шматлікія кіраўнікі місій дзяржаў. Беларусь прадставіў намеснік міністра замежных спраў. Пасля мерапрыемства Валянцін Рыбакоў пакінуў запіс у кнізе спачуванняў.
Падзяліцца: