Беларусы змогуць без віз падарожнічаць авіятранзітам праз Кітай

16.11.2016
Беларусы змогуць без віз падарожнічаць авіятранзітам праз Кітай. Такое рашэнне прыняло Міністэрства грамадскай бяспекі КНР. Пры гэтым трэба мець міжнародны праязны дакумент і стыкоўны авіябілет. У паветраных пунктах пропуску 15 гарадоў Кітая дзейнічае рэжым 72-гадзіннага бязвізавага транзіту для іншаземцаў. У паветраных гаванях у Шанхаі, Ханчжоу і Нанкіне час складзе 144 гадзіны.
Падзяліцца: