Алея славы з'явілася ля будынка Белдзяржфілармоніі

21.10.2016
У Мінску каля будынка Белдзяржфілармоніі сёння з"явілася Алея славы. 18 блакітных елак у гонар вядомых дзеячаў нашай краіны высадзілі народныя артысты і кіраўнікі буйных прадпрыемстваў. Сімвалічна, што пасадка дрэў прайшла на бульвары Мулявіна ў Год культуры і год 75-годдзя з дня нараджэння песняра. Алея славы стане пачаткам вялікага ландшафтнага комплексу, у які таксама ўвойдзе адкрытаея канцэртная пляцоўка, фантан і Алея зорак.
Падзяліцца: