«БЕЛАРУСЬ 24» - міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Рэспублікі Беларусь. Вяшчанне вядзецца на беларускай і рускай мовах кругласутачна. Інфармацыйны кантэнт даступны на англійскай і польскай мовах у фармаце бягучага радка. Зона пакрыцця ахоплівае больш за 100 краін.
Фармат эфіру абнаўляецца штогод, але прынцыпы застаюцца нязменнымі: аб’ектыўнасць і актуальнасць інфармацыі, яе дакладнасць і своечасовасць.
Тэлеканал “Беларусь 24” уваходзіць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, у складзе якой таксама тэлеканалы “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, “Беларусь 3”, “Беларусь 4”, “Беларусь 5”, “НТВ-Беларусь”, а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, радыёканал “Культура”, радыёстанцыі “Беларусь”, “Сталіца”, “Радыус- FM”.
Ахоп аўдыторыі гледачоў больш за 200 млн. чалавек.
Узрост: 35+. Жаночая аўдыторыя - 52,2%. Мужчынская аўдыторыя - 47,8%.
Тэлеканал распаўсюджваецца ў пакетах аператараў спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, а таксама даступны праз on-line вяшчанне на афіцыйным сайце, мабільных сервісах IPTV і OTT платформах. Вяшчанне вядзецца кругласутачна і ў найвышэйшай лічбавай якасці.
На сённяшні дзень сігнал міжнароднага тэлеканала “Беларусь 24” даступны з 3 спадарожнікаў – ABS-2А, Express AM8 и Azerspace-1
Сігнал “Беларусь 24” на ўсіх спадарожніках не кадзіраваны, бясплатны, знаходзіцца ў адкрытым доступе.
Дамовы на распаўсюджванне заключаныя з каля 500 кабельнымі аператарамі.
Тэлеканал працягвае працу ў кірунку пашырэння геаграфіі вяшчання ў замежных краінах і, адпаведна, павелічэння сваёй аўдыторыі гледачоў.
Аснову эфіра на тэлеканале “Беларусь 24” складаюць найлепшыя тэлепраекты нацыянальных каналаў Беларусі, а таксама праекты Агенцтва тэлевізійных навін.
Вяшчанне ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Штодзённа ў эфіры ёсць выпускі навін і на англійскай мове.
Жанравую структуру вяшчання складаюць інфармацыйныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы, сацыяльна-палітычныя праекты, дакументальныя фільмы, гісторыя і культура беларускага народа, спорт, музычна-забаўляльныя і дзіцячыя праграмы, кінапаказ – найлепшае ад найбуйнейшых вытворцаў тэле-, кіна- і відэапрадукцыі.
Асноўны акцэнт у вяшчанні – на інфармацыйна-аналітычны кантэнт.
Навіны, эксклюзіўныя інтэрв’ю, аналітычныя агляды, аўтарскія праграмы і спецпраекты, грамадска-палітычныя ток-шоў і онлайн-трансляцыі найважнейшых падзей краіны – усё гэта ў эфіры “Беларусь 24”.
Праграмы тэлеканала “Беларусь 24” можна глядзець у прамым эфіры і ў сетцы Інтэрнэт на нашым сайце. Спецыяльна для Вас мы сабралі найлепшыя выпускі самых рэйтынгавых праектаў у раздзеле Перадачы на нашым сайце.
Тэлеканал транслюецца on-line на афіцыйным сайце. Таксама “Беларусь 24” прадстаўлены на сацыяльных платформах: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Twitter, Telegram, Youtube, Bilibili.tv i Member.bilibili.
Штомесячны ахоп аўдыторыі больш за 1 000 000 чалавек.